Янукевіч абраў рабочы раён
18.07.2012
—
Новости Политики
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай группы.
Янукевіч па традыцыі збіраецца балатавацца ў дэпутаты па Аўтазаводзкай акрузе № 92, дзе ён ўжо неаднарозава ўдзельнічаў у выбарах і дзе жыве. Прычым, падобна на тое, што па дадзенай акрузе будзе назірацца ажыятаж жадаючых атрымаць дэпутатскі мандат. Як паведамляе сайт партыі БНФ, у журнале рэгістрацыі дакументаў заява старшыні БНФ учора была зарэгістравана пад нумарам 7.
Дарэчы, ў склад Аўтазаводскай акруговай камісіі быў уключаны прадстаўнік партыі БНФ Уладзімір Малей. Такім чынам, пакуль на выбарчай пляцоўцы Янукевіча ўсё выглядае прыстойна і дэмакратычна.