Ордэнам Маці ўзнагароджаны 59 шматдзетных жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі

Источник материала:  

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны 59 шматдзетных жанчын з Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 ліпеня.

Сярод удастоеных гэтай узнагароды — ветэрынарны ўрач ААТ "Навадворскае-агра" Пінскага раёна Соф'я Гузарэвіч, сацыяльны работнік Івацэвіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Пракопчык, прадавец з горада Жыткавічы Наталля Лахвіч, паштальён са Светлагорскага раёна Вольга Патапенка, хатняя гаспадыня з Воранаўскага раёна Зоя Адзінец і ўрач-бактэрыёлаг Асіповіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Арэхава.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←В Беларуси урегулировано налогообложение и арендная плата за земельные участки госсобственности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика