У адрас Прэзідэнта Беларусі паступаюць шматлікія віншаванні з Днём Незалежнасці

Источник материала:  

Віншавальныя пасланні паступілі ад кіраўнікоў краін СНД, Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі, Імператара Японіі Якіхіта, прэзідэнтаў В'етнама, Індыі, Алжыра, Швейцарскай Канфедэрацыі, Сербіі.

Акрамя таго, кіраўніка беларускай дзяржавы павіншавалі Князь і Вялікі Магістр Суверэннага Мальтыйскага Ордэна і Папа Рымскі Бенядзікт ХVІ.

"У Расіі даражаць асаблівым характарам партнёрства з Беларуссю, заснаванага на духоўнай і культурнай блізкасці нашых народаў, іх моцнай, выпрабаванай стагоддзямі дружбе, агульнай гісторыі, — падкрэсліў у віншавальным пасланні Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. — У гэтым годзе мы адзначылі дваццацігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэты час разам удалося многае зрабіць для ўмацавання сапраўды ўзаемавыгадных і шматпланавых двухбаковых сувязяў у гандлёва-інвестыцыйнай, навуковай і гуманітарнай сферах".

Старшыня КНР Ху Цзіньтаа ў сваім віншаванні адзначыў, што адносіны паміж КНР і Беларуссю пастаянна развіваюцца. "Кітайскі бок мае намер далей умацоўваць палітычны давер з беларускім бокам, паляпшаць дзелавое супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, павялічваць гуманітарныя кантакты і цесна супрацоўнічаць у міжнародных і рэгіянальных справах, а таксама няспынна павышаць узровень адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь", — гаворыцца ў віншавальным пасланні.

БЕЛТА.

У адрас Прэзідэнта Беларусі паступаюць шматлікія віншаванні з Днём Незалежнасці

←Никто не забыт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика