Асаблівая дата ў лёсе нашай Радзімы

Источник материала:  

Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

Паважаныя суайчыннікі і госці сталіцы!

Дарагія ветэраны!

Традыцыйна 3 ліпеня мы адзначаем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Па волі нашага народа галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці ўстаноўлена ў дзень вызвалення рэспублікі ад гітлераўскіх захопнікаў.

Гэта дата займае асаблівае месца ў лёсе нашай Радзімы.

Асаблівая дата ў лёсе нашай Радзімы

Усё менш відавочцаў той страшнай вайны застаецца з намі. Але памяць аб гераічных абаронцах Радзімы жыве і будзе жыць у сэрцах новых пакаленняў.

Адстаяўшы свабоду і незалежнасць Айчыны, беларускі народ унёс вялікі ўклад у разгром фашызму, праяўляючы нязломную волю, смеласць і сілу духу.

Тут, на нашай зямлі, захопнікі сутыкнуліся з супраціўленнем, якога не сустракалі ні ў адной з ваенных кампаній.

Мужнасць і гераізм чырвонаармейцаў, праяўленыя ў жорсткіх баях, пахавалі планы маланкавага захопу краіны.

У гісторыі барацьбы за незалежнасць яшчэ не было прыкладаў такога масавага руху супраціўлення. Па маштабнасці дзеянняў, колькасці, узроўню кіравання ён у поўнай меры адпавядаў параметрам рэгулярнай арміі.

Гэта быў сапраўдны другі фронт у тыле ворага.

Асаблівая дата ў лёсе нашай Радзімы

Мы памятаем, якім каласальным напружаннем сіл, цаной якіх небывалых ахвяр і разбурэнняў дасталася нам свабода і незалежнасць.

Беларусы не скарыліся акупантам і разам з іншымі брацкімі народамі Савецкага Саюза дабіліся Вялікай Перамогі ў гэтай самай бязлітаснай і кровапралітнай вайне дваццатага стагоддзя.

Сёння ў суверэннай Беларусі забяспечаны мір і стабільнасць. Мы выпрацавалі сваю ўласную мадэль развіцця.

Наша краіна з'яўляецца паўнапраўным і актыўным членам міжнароднага супольніцтва, праводзіць шматвектарную знешнюю палітыку.

Актыўна развіваецца ўсебаковае супрацоўніцтва з нашым галоўным стратэгічным партнёрам — Расійскай Федэрацыяй, іншымі дружалюбнымі дзяржавамі.

Робяцца канкрэтныя захады па ўмацаванні раўнапраўных узаемаадносін з заходнімі краінамі.

Асаблівая дата ў лёсе нашай Радзімы

Менавіта паслядоўны міралюбны знешнепалітычны курс Беларусі з'яўляецца важнейшым фактарам стратэгічнага стрымлівання агрэсіі ў адносінах да нашай краіны.

Мы бачым, што свет пастаянна перажывае ўзрушэнні. Трагічнымі спадарожнікамі чалавецтва, у тым ліку і на сучасным этапе, з'яўляюцца войны і ўзброеныя канфлікты.

У гэтых умовах Беларусь прымае неабходныя меры па стварэнні цэласнай і эфектыўнай сістэмы абароны краіны, а Узброеныя Сілы прыведзены ў адпаведнасць з новымі выклікамі і пагрозамі ХХІ стагоддзя.

Мы ажыццяўляем ваеннае будаўніцтва, накіраванае на павышэнне абароннага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы. Паспяхова функцыянуе сумесная групоўка войскаў Расіі і Беларусі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, а для аховы паветраных граніц створана адзіная сістэма проціпаветранай абароны.

Удзел у нашым парадзе афіцэраў і салдат Узброеных Сіл Расіі стаў ужо добрай традыцыяй. Увасабляючы адзінства двух народаў, сёння ў гэтым страі плячо ў плячо з беларускімі ваеннаслужачымі стаяць прадстаўнікі расійскай арміі.

Нашы краіны выказваюць цвёрдую рашучасць забяспечыць сваю ваенную бяспеку ўсімі існуючымі ў іх распараджэнні сіламі і сродкамі.

Мы ведаем, што цяпер, як правіла, знешнія пагрозы праяўляюцца праз унутраныя крыніцы.

Але любыя спробы пасеяць у нашай краіне хаос, ажыццявіць палітычныя перавароты або нейкія "каляровыя рэвалюцыі" зусім бесперспектыўныя.

Асаблівая дата ў лёсе нашай Радзімы

Мы паказалі ўсяму свету, як трэба абараняць нацыянальныя інтарэсы. Беларусы канчаткова зрабілі свой выбар на карысць сапраўднай незалежнасці, падтрымаўшы палітычны курс дзяржавы. Гэтыя заваяванні мы захаваем і ў далейшым!

Паважаныя ветэраны!

Сваім прыкладам вы даказалі, што ў беларускага народа быў, ёсць і заўсёды будзе вялікі запас трываласці.

Нізкі паклон і глыбокая ўдзячнасць усім вам!

Дарагія суайчыннікі!

У гэты свяшчэнны для ўсяго беларускага народа дзень жадаю вам шчасця, міру, дабра і дабрабыту!

Вечная слава героям, якія загінулі ў баях з ворагам і аддалі свае жыцці за свабоду і шчасце будучых пакаленняў!

З Днём Незалежнасці вас, дарагія таварышы!

Ура!

←Никто не забыт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика