Прэмiю Саюзнай дзяржавы ў галiне лiтаратуры i мастацтва ўручаць беларускаму мастаку i расiйскаму паэту

Источник материала:  

Лаўрэатамi прэмii Саюзнай дзяржавы ў галiне лiтаратуры i мастацтва за 2011—2012 гады стануць народны мастак Беларусi Георгiй Паплаўскi i расiйскi паэт Глеб Гарбоўскi. Пра гэта журналiстам паведамiў кiраўнiк прадстаўнiцтва Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы ў Мiнску Сяргей Забалоцец.

Высокую ўзнагароду дзеячам мастацтва ўручаць у час цырымонii адкрыцця ХХІ Мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску".

"Дыпломы лаўрэатаў прэмii Саюзнай дзяржавы ў галiне лiтаратуры i мастацтва атрымаюць мастак i паэт, якiя сапраўды шмат зрабiлi для развiцця мастацтва дзвюх краiн", — сказаў Сяргей Забалоцец.

БЕЛТА.

←День особого смысла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика