Аляксандр Лукашэнка прыбыў з першым афіцыйным візітам у Эквадор

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня прыбыў у Эквадор з першым афіцыйным візітам у гісторыі двухбаковых адносін, перадае БЕЛТА.

У аэрапорце прайшла цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі. Праграмай візіту запланавана ўскладанне Аляксандрам Лукашэнкам вянка да манумента Героям Незалежнасці. Потым адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгада. Плануецца, што лідары дзвюх краін сустрэнуцца ў вузкім фармаце, затым да іх далучацца члены дэлегацый. Па выніках перагавораў прадугледжваецца падпісанне міжнародных дакументаў.

←Александр Лукашенко совершил официальный визит в Венесуэлу, где его ждал действительно теплый прием.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика