Узаемадзеянне Беларусі І Кубы можа выйсці на новы ўзровень

Источник материала:  

Беларусь гатова садзейнічаць Кубе ў пашырэнні яе палітычных, эканамічных і іншых інтарэсаў на еўраазіяцкай прасторы. Такую думку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў 25 чэрвеня на сустрэчы ў Гаване са старшынёй Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Кубы Раулем Кастра Русам.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што пазіцыі Беларусі і Кубы супадаюць па важнейшых пытаннях міжнароднага парадку дня. У першую чаргу гэта датычыцца стварэння шматпалярнага свету і ўстанаўлення справядлівага міжнароднага эканамічнага парадку.

Узаемадзеянне Беларусі І Кубы можа выйсці на новы ўзровень

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў, што Беларусь высока цэніць вялікі аўтарытэт Кубы ў Лацінаамерыканскім рэгіёне, сярод дзяржаў, якія сталі на шлях развіцця, у Руху недалучэння.

У Гаване Прэзідэнт Беларусі ўсклаў вянок да манумента Нацыянальнага героя Кубы Хасэ Марці.

Акрамя таго, шэраг сустрэч у Гаване правялі члены беларускай дэлегацыі, якія суправаджалі Прэзідэнта ў яго афіцыйным візіце на Кубу. Па выніках перагавораў падпісаны пакет дакументаў па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці, аховы здароўя, навукі і тэхналогій, якія адкрыюць новыя магчымасці для ўзаемадзеяння дзвюх краін.

У прыватнасці, падпісана міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін. Падпісанне мемарандумаў аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя, сельскай гаспадаркі дасць магчымасць ажыццяўляць пастаўкі новага сельгасабсталявання, частак і дэталяў да яго на Кубу, а ў сферы прамысловасці адкрывае магчымасць ажыццяўлення інвестыцый і мадэрнізацыі вытворчасцяў на Кубе. Акрамя таго, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

Пасля заканчэння сустрэчы лідараў дзвюх краін Рауль Кастра выказаў жаданне асабіста праводзіць кіраўніка беларускай дзяржавы ў аэрапорт. Гэта рашэнне кіраўніка Кубы стала нечаканым, для дыпламатычнай практыкі такое з'яўляецца вялікай рэдкасцю.  З Гаваны Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла.

Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з Прэзідэнтам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавесам. У цэнтры ўвагі былі пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін, у прыватнасці, рэалізацыя двухбаковых праектаў у розных сферах. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі кола новых напрамкаў супрацоўніцтва.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Секретари Совбезов Беларуси и России провели консультации в Москве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика