Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Сардэчна віншую вас з Днём моладзі.
Маладосць — час смелых імкненняў і цудоўных адкрыццяў. Гэта час, калі фарміруюцца маральныя прынцыпы і грамадзянская пазіцыя, закладваюцца асновы светапогляду.
Менавіта вам, новаму пакаленню беларусаў, заўтра трэба будзе вызначаць далейшую будучыню нашай дзяржавы, быць у адказе за тое, якім стане родны край у бліжэйшыя дзесяцігоддзі.
Сёння ў краіне створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны мог спаўна рэалізаваць сябе ў грамадска-палітычным, навуковым, культурным і духоўным жыцці краіны.
На сучасным этапе грамадства чакае ад моладзі нестандартных, канструктыўных рашэнняў, якія дазволяць прымножыць усё тое станоўчае, што створана папярэднімі пакаленнямі.
Наперадзе ў вас шырокая дарога жыцця. Не бойцеся цяжкасцяў, ідзіце наперад. Упэўнены, што вы зробіце ўсё неабходнае для забеспячэння стабільнасці і росквіту Айчыны.
Ад усёй душы зычу вам здароўя, радасці, кахання, новых перамог і здзяйсненняў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.