Беларусь гатова да пашырэння супрацоўніцтва з Камбоджай па ўсіх напрамках

Источник материала:  

Аб гэтым учора на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Каралеўства Камбоджа Хенгам Самрынам заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Мы гатовы з вамі супрацоўнічаць па ўсіх напрамках, гатовы да пашырэння нашага супрацоўніцтва ў тым аб'ёме, у якім гэтага патрабуе ваша дзяржава", — сказаў Прэзідэнт Беларусі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, цяперашні візіт парламенцкай дэлегацыі Камбоджы ў Беларусь — пачатак новай вяхі супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што ні па адным з пытанняў міжнароднага парадку дня ў Беларусі і Камбоджы няма разыходжанняў. Прэзідэнт таксама выказаў удзячнасць за аказаную Камбоджай падтрымку ў атрыманні беларускім парламентам статусу наглядальніка ў Парламенцкай асамблеі АСЕАН.

Што датычыцца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, то кіраўнік дзяржавы сказаў, што цяперашні тавараабарот у памеры $2 млн не адпавядае эканамічным патэнцыялам Беларусі і Камбоджы. "Мы можам у разы большы мець тавараабарот. Але для таго, каб яго павялічыць, найперш трэба наладзіць прамыя гандлёва-эканамічныя сувязі, каб мы гандлявалі і ажыццяўлялі эканамічныя дзеянні без пасрэднікаў", — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Беларусь - Россия: близкие, суверенные, равные

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика