Уладзімір Макей і віцэ-прэзідэнт Ірана абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-іранскіх адносін
15.06.2012
—
Новости Политики
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей учора сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран па парламенцкіх пытаннях Латфалой Фарунзадэ Дэхкардзі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.
У ходзе перагавораў бакі канстатавалі традыцыйныя дружалюбныя сувязі, якія ўстанавіліся паміж Беларуссю і Іранам, абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнароднай арэне.
Латфала Фарунзадэ Дэхкардзі ў якасці спецыяльнага пасланніка Прэзідэнта Ірана перадаў запрашэнне Махмуда Ахмадзінежада ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі прыняць удзел у саміце Руху недалучэння, які адбудзецца ў канцы жніўня гэтага года ў г.Тэгеран.