Аляксандр Лукашэнка: "Амнiстыя — гэта праяўленне гуманiзму з боку дзяржавы да асоб, якiя зрабiлi памылку ў жыццi"
Амнiстыя — гэта рэальнае праяўленне гуманiзму з боку дзяржавы да асоб, якiя зрабiлi памылку ў жыццi, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 12 чэрвеня на нарадзе па пытанню амнiстыi некаторых катэгорый асоб, якiя ўчынiлi злачынствы.
Удзел у нарадзе прынялi кiраўнiкi сiлавых ведамстваў краiны, вышэйшыя службовыя асобы, у кампетэнцыi якiх знаходзяцца разгледжаныя пытаннi. Прэзiдэнт падкрэслiў, што "амнiстыя заўсёды з'яўляецца важным мерапрыемствам у грамадстве, i многiя людзi, у першую чаргу сем'i тых, хто знаходзiцца ў адпаведных месцах, з надзеяй чакаюць гэтага заканадаўчага акта". Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што амнiстыя ў гэтым годзе будзе прымеркавана да Дня Незалежнасцi Беларусi.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што, выступаючы ў маi з Пасланнем беларускаму народу i парламенту, прасiў, каб праект закона аб амнiстыi быў падрыхтаваны аператыўна. Гэта — дванаццаты па лiку закон аб амнiстыi, якi будзе прыняты ў Беларусi з 1991 года. Апошняя амнiстыя прайшла ў 2010 годзе i была прымеркавана да 65-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне. Тады на свабоду з папраўчых устаноў закрытага тыпу выйшлi амаль 2,5 тыс. чалавек, для 8,5 тыс. асуджаных быў скарочаны тэрмiн адбывання пакарання.
"Некаторыя лiчаць, што такiя акты прымаюцца вельмi часта. Іншыя выступаюць у прынцыпе супраць амнiстыi зняволеных, асцерагаючыся рэцыдыўнай злачыннасцi, а некаторыя, якiх гэта вельмi датычыцца, падтрымлiваюць такiя меры з боку дзяржавы", — адзначыў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што амнiстыя — гэта тая мера, якая дасць магчымасць грамадзянам, якiя зрабiлi памылку ў жыццi, стаць на шлях выпраўлення i адаптавацца да сацыяльнага асяроддзя.
Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што галоўная задача на нарадзе — яшчэ раз усё ўзважыць i канчаткова вызначыць катэгорыi асоб, якiя падпадуць пад амнiстыю ў гэтым годзе. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пры падрыхтоўцы законапраекта аб амнiстыi ён патрабаваў "вельмi аб'ектыўнага, справядлiвага падыходу, пазбаўленага ўсялякiх прыватных амбiцый i пратэкцыянiзму".
"Усё павiнна быць сумленна. Для гэтага трэба выпрацаваць крытэрыi. Згодна з гэтымi крытэрыямi мы i павiнны вызначыць, хто трапiць пад амнiстыю, выйдзе на свабоду, або для каго тэрмiн адбывання пакарання будзе скарочаны. I "нацягваць" туды насуперак гэтым крытэрыям, у тым лiку i па нейкiх палiтычных матывах, людзей, якiя не павiнны выходзiць, нi ў якiм выпадку нельга", — лiчыць Прэзiдэнт. Гаворачы аб крытэрыях вызначэння асоб, якiя падпадаюць пад амнiстыю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што размова iдзе найперш аб людзях, якiя не ўяўляюць небяспекi для грамадства i дзяржавы. "Такое часта бывае, калi чалавек зрабiў памылку ў жыццi, але, трапiўшы ў калонiю, усвядомiў тое, што ён зрабiў, i цвёрда стаў на шлях выпраўлення. Гэта асаблiва датычыцца грамадзян, якiя дапусцiлi першы раз правапарушэннi i займалiся гаспадарчай дзейнасцю. Яны, вiдаць, не закаранелыя злачынцы i пры ўмове адбыцця часткi пакарання i пагашэння нанесенага ўрону могуць быць амнiсцiраваны", — выказаў меркаванне кiраўнiк дзяржавы.
"У той жа час нам не трэба, каб чарговая амнiстыя прывяла толькi да фармальнай разгрузкi месцаў зняволення i тым больш да выхаду на свабоду асоб, схiльных да рэцыдываў. Такiя людзi павiнны адбываць пакараннi там", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Такой жа катэгарычнай павiнна быць пазiцыя адносна тых, хто не пагасiў нанесены ўрон i парушае парадак адбывання пакарання або наогул знаходзiцца ў вышуку. Як яшчэ раз падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, "нiякай палiтыкi пры правядзеннi амнiстыi быць не павiнна". Кiраўнiк дзяржавы сказаў: "Мы праводзiм амнiстыю ў нашай дзяржаве i для нашага грамадства. Гэта i сiгнал грамадству, i заахвочванне зняволеных. Нiякай палiтыкi тут быць не павiнна".
На нарадзе мiнiстр унутраных спраў Iгар Шуневiч далажыў аб асаблiвасцях законапраекта аб амнiстыi i назваў катэгорыi грамадзян, якiя будуць падпадаць пад дзеянне гэтага нарматыўнага акта. На думку мiнiстра, амнiстыя нi ў якiм выпадку не акажа негатыўнага ўплыву на крымiнагенную сiтуацыю ў краiне. Як заўважыў кiраўнiк дзяржавы, у цэлым колькасць вызваленых па амнiстыi складзе каля 10 працэнтаў ад агульнай колькасцi зняволеных у краiне, i нагадаў, што ў пачатку яго прэзiдэнцтва ў месцах пазбаўлення волi знаходзiлiся амаль удвая больш грамадзян, чым сёння.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблiвую ўвагу на такi важны аспект, як амнiстыя адносна асуджаных за эканамiчныя злачынствы: абавязковай умовай тут павiнна з'яўляцца пагашэнне нанесенага ўрону. Прэзiдэнт таксама зрабiў акцэнт на неабходнасць максiмальна гуманнага падыходу пры разглядзе пытанняў аб вызваленнi цяжарных i жанчын, якiя маюць дзяцей, а таксама непаўналетнiх. Удзельнiкi нарады выказалi свае меркаваннi адносна падрыхтаванага законапраекта. У цэлым яны падтрымалi неабходнасць такога кроку i адобрылi выпрацаваныя крытэрыi вызначэння асоб, якiя падпадаюць пад амнiстыю.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.