Анатоль Рубiнаў сустрэўся з паслом В'етнама

Источник материала:  

Тэрмiн знаходжання ў Беларусi Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам у Рэспублiцы Беларусь Данг Хыу Чана заканчваецца. Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублкi Беларусь Анатоль Рубiнаў учора сустрэўся з паслом i абмеркаваў з iм перспектывы развiцця мiждзяржаўных адносiн, мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва i iншыя пытаннi.

"За тыя тры гады, што вы ў нас правялi, вы вельмi шмат зрабiлi для ўмацавання супрацоўнiцтва памiж нашымi краiнамi, — заявiў Анатоль Рубiнаў. — Гэта тычыцца i парламенцкага супрацоўнiцтва, i эканамiчных сувязяў. У два разы павялiчыўся таваразварот памiж дзяржавамi за гэты час. Гэта нядрэнныя вынiкi, але, безумоўна, патэнцыял у нас яшчэ большы". Данг Хыу Чан таксама пацвердзiў, што супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i В'етнамам пашыраецца. Асобна ён адзначыў тое, як яго прымалi ў нашай краiне: "Мяне сустракалi з адкрытым сэрцам i цеплынёй".

Дыпламатычныя адносiны з В'етнамам былi ўсталяваны ў 1992 годзе. За 20 гадоў было падпiсана больш за 50 мiжурадавых пагадненняў. У красавiку 2009 года падпiсана Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Нацыянальнымi сходамi дзвюх краiн. Актыўна iдзе гандаль з В'етнамам i навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва.

Уладзiслаў КУЛЕЦКІ.

←Шанхайский дух

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика