Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў павысіць эфектыўнасць работы Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў

Источник материала:  

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў павысіць эфектыўнасць работы Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР). Аб гэтым ён заявіў учора на пасяджэнні пленума савета аб'яднання, перадае БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр раскрытыкаваў паляўнічагаспадарчую дзейнасць БТПР. "Вы маеце самыя дрэнныя паказчыкі ў параўнанні з іншымі паляўнічымі гаспадаркамі. Хто ў гэтай сітуацыі вінаваты, хто нясе адказнасць?" — задаў пытанне Міхаіл Мясніковіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння. Ён закрануў пытанні не толькі прыродаахоўнага, але і фінансавага характару. На думку кіраўніка ўрада, арэндная плата за лясныя і іншыя ўгоддзі, якія перадаюцца ў веданне паляўнічым гаспадаркам, сёння вельмі нізкая. "Гэта капейкі, мізэр. Наколькі гэта правільна? — задаў слушнае пытанне прэм'ер-міністр. — Дзяржава павінна мець большую аддачу ад прадастаўлення ў арэнду адпаведных угоддзяў".

Асобна Міхаіл Мясніковіч спыніўся і на праблемах рыбаводства, у тым ліку пытаннях выкарыстання прыродных вадаёмаў. "Мы павінны больш рацыянальна выкарыстоўваць гэтыя водныя аб'екты", — сказаў ён.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што пытанні паляўнічагаспадарчай дзейнасці некалькі разоў былі прадметам разгляду на нарадах у Прэзідэнта. "Аналіз стану спраў у гэтай сферы выявіў мноства беспарадкаў і нават злоўжыванняў. Хацелася б, каб у вашых дакладах і выступленнях прагучала, што зроблена ў мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта і ўрада", — заявіў ён.

Міхаіл Мясніковіч таксама пацікавіўся меркаваннем паляўнічых і рыбаловаў аб тым, якія нарматыўна-прававыя акты або іншыя дакументы трэба прыняць, каб дзейнасць у гэтай галіне ажыццяўлялася сапраўды цывілізавана, па-еўрапейскі і разам з тым з улікам беларускіх асаблівасцяў. "БТПР — гэта тая пляцоўка, дзе могуць збірацца людзі па інтарэсах і выпрацоўваць стратэгію, тактыку сваёй работы. Гэта частка нашай эканомікі, — падкрэсліў ён. — Вы прафесіяналы і павінны выпрацоўваць такія рашэнні, якія будуць карысныя для дзяржавы, непасрэдна для паляўнічых, а таксама ўносіць прапановы, якія будуць адлюстраваны ў нарматыўна-прававых актах".

←Посол делится видением картины мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика