Выдаленне журналістаў не дапамагло апазіцыі дамовіцца пра выбары
05.06.2012 18:02
—
Новости Политики
Выдаленне журналістаў не дапамагло апазіцыі дамовіцца пра выбары
Вызначацца з агульнымі мэтамі падчас парламенцкіх выбараў удзельнікі круглага стала пачалі з разборак з журналістамі. Стаўленне да саміх выбараў і магчымага ўдзелу ў іх ва ўсіх рознае, таму выносіць спрэчкі на гэтую тэму ў СМІ не патрэбна, тлумачыць старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас.
Уладзімір Колас: "Гэта павінна быць канфідэнцыйная, працоўная сустрэча, таму мы папросім нашых сяброў-журналістаў пачакаць. Паведамім пра яе вынікі — калі будзе пра што паведамляць".
Ад пачатку сустрэчы Уладзімір Колас заклікае “вызначыць агульныя мэты і шляхі дасягнення гэтых мэтаў”. Наяўнасць журналістаў, далучаецца да тлумачэнняў лідар “Справядлівага свету” Сяргей Калякін, гэтаму можа перашкодзіць.
Сяргей Калякін: “Калі будуць журналісты, усе будуць казаць для прэсы, а не шчыра будуць размаўляць! Я гэта добра ведаю!”
Віктар Івашкевіч: “А што — для прэсы не шчыра кажуць?”
Сяргей Калякін: “Не шчыра! Будуць казаць праўду, ды не ўсю!”

Праўда, выглядае на тое, што выдаленне журналістаў слаба дапамагае апазіцыі. Як распавядае Еўрарадыё лідар АГП Анатоль Лябедзька, прысутныя разыйшліся з тым, з чым і прыйшлі: “Справядлівы свет” і Рух “За свабоду” — ісці на выбарах да канца, АГП і Партыя БНФ — здымаць кандыдатаў, “Гавары праўду!” — здымацца, калі не вызваляць палітвязняў, БХД — не ўдзельнічаць кандыдатамі. Чаго было збірацца?
Анатоль Лябедзька: “Вынікаў, якія можна было б узяць у рукі і адчуць, што яны ёсць, — няма. Але добра ўжо тое, што такая дыскусія ёсць, адбываецца і ёсць камунікацыі”.
Нават агульнага паслання выбаршчыкам скласці наўрад ці ўдасца. Калі ўсе за тое, што сапраўдных выбараў няма, то даць людзям агульную параду — ісці на выбары ці не — апазіцыя не можа.
Расчараваны сустрэчай і яе арганізатар — Уладзімір Колас.
Уладзімір Колас: “Нежаданне дамаўляцца па гэтых пытаннях выглядае проста абуральным!”
Журналісты, высвятляецца, былі ні пры чым!
Уладзімір Колас: “Усе цудоўна разумеюць неабходнасць кансалідацыі, але па прычынах, пра якія можна толькі здагадвацца, бо іх не фармулююць, не пагаджаюцца на гэтыя дзеянні”.
І толькі самы актыўны прыхільнік байкоту выбараў Віктар Івашкевіч бачыць карысць. Ён прапануе... рыхтавацца да будучых прэзідэнцкіх выбараў! А парламенцкія — “упісаць” у гэтую падрыхтоўку.
Віктар Івашкевіч: “Толькі прэзідэнцкія выбары людзі ўспрымаюць як рэальную барацьбу за ўладу, хоць там і шанец малы. Зыходзячы з гэтага, трэба ацэньваць любыя тактычныя дзеянні. У тым ліку — што рабіць, выкарыстоўваючы сітуацыю гэтых псеўдавыбараў “палатачных”, што рабіць, выкарыстоўваючы сітуацыю псеўдавыбараў мясцовых, мітынгі і пікеты. Усё астатняе павінна ўвязвацца з планам, як змяніць палітычную сітуацыю ў прынцыпе”.
Тады і час ёсць — да выбараў больш за тры гады. Вызначыць стратэгію на будучыя парламенцкія выбары не атрымаецца дакладна — тут застаецца менш за месяц.