Інтэграцыя краін СНД павінна даваць канкрэтныя вынікі

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Ашхабадзе старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што Расія разглядае пытанні інтэграцыі ў СНД у якасці прыярытэтнага напрамку. "Хацеў бы пацвердзіць несумненны прыярытэт нашай краіны ў ацэнцы ключавога напрамку інтэграцыі краін СНД", — сказаў ён. Важна не толькі гандлёва-эканамічнае, але і гуманітарнае, навуковае, культурнае супрацоўніцтва. "Я бачу ў гэтым не толькі драйвер развіцця нашых краін, але і залог стабільнага і бяспечнага развіцця нашага рэгіёна ў цэлым, — заявіў ён. — Гэта абавязковая ўмова эканамічнага ўздыму, вырашэння задач, якія стаяць у сацыяльна-эканамічнай сферы. У канчатковым выніку гэта стварае ўмовы для паляпшэння жыцця вялікай колькасці людзей, якія жывуць у нашых краінах, — гэта дзясяткі мільёнаў чалавек".

Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што ўзаемны гандаль заўсёды выступае індыкатарам самаадчування эканомік, а таксама паказчыкам зацікаўленасці ў добрасардэчных і ўзаемавыгадных адносінах. "Узаемны гандаль краін СНД у 2011 годзе павялічыўся на 36 працэнтаў і наблізіўся да $300 млрд. Гэта далёка не мяжа, але гэта лічба паказвае патэнцыял нашага ўзаемадзеяння", — сказаў ён.

Беларусь выступае за хутчэйшую ратыфікацыю Дагавора аб зоне свабоднага гандлю краін СНД усімі яго ўдзельнікамі. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

"Расія і Беларусь ратыфікавалі гэты дакумент. У самы бліжэйшы час мы чакаем, што і іншыя краіны, якія падпісалі дагавор, ратыфікуюць яго і выканаюць яго неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры", — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Міхаіл Мясніковіч высока ацэньвае патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці. "У СНД добрая будучыня, — упэўнены ён. — Аб гэтым сведчаць лічбы: за апошнія 10 гадоў доля СНД у сусветным ВУП вырасла ў тры разы. Гэта сведчыць аб тым, што СНД — рэальная эканамічная сіла і наш патэнцыял яшчэ не вычарпаны".

Аналізуючы вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў, прэм'ер-міністр адзначыў высокую рэзультатыўнасць перагавораў. Усяго было разгледжана каля 30 пытанняў. "Добра, што мы падпісалі пагадненні, якія накіраваны на перспектыву, у тым ліку ў галіне навуковага і інавацыйнага супрацоўніцтва", — дадаў ён.

←Принципиальность не отменяется

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика