Вынікам рэфармавання беларускай медыяпрасторы будзе стварэнне якаснага інфармацыйнага прадукт
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 мая правёў рабочую сустрэчу з генеральным дырэктарам ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" Валерыем Івановым.
Абмяркоўваўся стан спраў у кампаніі з улікам тых патрабаванняў, якія агучыў кіраўнік дзяржавы ў ходзе назначэння Валерыя Іванова на гэту пасаду.
На сустрэчы, у прыватнасці, размова ішла аб фінансава-эканамічнай дзейнасці, удасканаленні механізму продажу прадукцыі, кадравым патэнцыяле, а таксама ў цэлым перспектывах прадпрыемства.
У кантэксце перспектыў развіцця кампаніі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэта тэма будзе разглядацца ў ходзе візіту ў Беларусь Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
"Гэта адно з пытанняў, якое я хацеў бы абмеркаваць з Прэзідэнтам Расіі ў час яго візіту ў Беларусь — у плане ўзмацнення нашай сумеснай работы па рэалізацыі калійных угнаенняў, а можа, і пашырэння гэтай кампаніі, перадачы ёй большых функцый па рэалізацыі азотных, фосфарных угнаенняў, падключэнні да гэтага аб'ёмаў расійскіх кампаній. Вось з такога пункту гледжання абмеркаваць з расійскім Прэзідэнтам, як мы будзем дзейнічаць. Таму што аб'ёмы, якія праходзяць праз калійную кампанію, вельмі вялікія — каля $3 млрд толькі беларускага боку і столькі ж — расійскага. На нафце столькі буйныя кампаніі не зарабляюць, колькі на продажы калійных угнаенняў. Таму пытанне існавання сумеснай кампаніі — гэта не пытанне, яна павінна існаваць, павінна ўзмацняцца, развівацца. У якім напрамку — гэта мы абмяркуем з Прэзідэнтам Расіі, у плане таго, ці ёсць зацікаўленасць у расійскага боку працаваць у гэтым напрамку. У нас, зразумела, такая зацікаўленасць ёсць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.