Ювелірны холдынг ствараецца ў Беларусі
Адпаведны ўказ № 241 "Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці ювелірнага холдынга" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 мая.
Згодна з указам, кіруючай кампаніяй ювелірнага холдынга з'яўляецца ААТ "Гомельскае ВА "Крышталь", яго ўдзельнікамі стануць ААТ "Крышталь", ААТ "Белювеліргандаль" і ЗАТ "Белгран".
Нормы і палажэнні гэтага нарматыўнага прававога акта, якія прадугледжваюць спрашчэнне падаткаабкладання, руху фінансавых і асноўных сродкаў, стварэнне адзінай гандлёвай сеткі, прыняты ў мэтах кансалідацыі намаганняў удзельнікаў холдынга на развіццё ювелірнай вытворчасці і алмазаапрацоўкі, продаж выпускаемай імі прадукцыі (у тым ліку на экспарт), а таксама на вырашэнні задач імпартазамяшчэння аналагічнай прадукцыі.
Фарміраванне і функцыянаванне ў краіне ювелірнага холдынга дасць магчымасць аптымізаваць пастаўкі ювелірнай прадукцыі беларускай вытворчасці ў рознічную гандлёвую сетку, максімальна выкарыстоўваць магутнасці, сканцэнтраваць тэхнічны персанал, вызваліць пляцоўкі для вытворчасці ювелірных вырабаў сучаснага дызайну. Гэта таксама дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці арганізацый, якія ўваходзяць у холдынг, шляхам правядзення адзінай тэхнічнай, таварнай, цэнавай, збытавой і закупачнай палітыкі, а таксама ўзровень іх спецыялізацыі і прадукцыйнасці працы.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь