Удзельнікам VІІ Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі"
Дарагія сябры!
Вітаю гасцей і ўдзельнікаў VІІ Беларускага міжнароднага медыя- форуму "Партнёрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі".
За час сваёй працы ён стаў аўтарытэтнай дыялогавай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў геапалітыкі, грамадскага жыцця, развіцця сродкаў масавай інфармацыі. З года ў год гэты форум уносіць важкі ўклад у захаванне міжнацыянальнага міру і згоды.
Сёння, як ніколі, вялікая роля мас-медыя ў садзейнічанні развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы на прынцыпах павагі і супрацоўніцтва. Упэўнены, што сёлетні медыяфорум дапаможа прадстаўнікам журналісцкага і экспертнага згуртавання выйсці на новы ўзровень прафесійнага ўзаемадзеяння і будзе садзейнічаць умацаванню даверу паміж нашымі краінамі.
Жадаю вам жывых, цікавых дыскусій, прагрэсіўных ідэй і творчых поспехаў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.