Рух “За Свабоду” правядзе з’езд пасля парламенцкіх выбараў

Источник материала:  
24.05.2012 14:57 — Новости Политики


На пашыраным пасяджэнні рады руху “За Свабоду” 24 траўня былі абмеркаваны вынікі ўнутранага аўдыту арганізацыі і падрыхтоўка да справаздачна-выбарчай канферэнцыі ўвосень.

Канферэнцыя адбудзецца пасля парламенцкіх выбараў. Папярэдняя дата — 13-14 кастрычніка. Дэлегаты на канферэнцыю будуць вылучацца на абласных, а таксама “куставых” сходах у рэгіёнах.

Рада руху "За Свабоду" выказала імкненне зрабіць канферэнцыю як мага болей прадстаўнічай. Аднак не выключыла, што могуць узнікнуць складанасці з арэндай буйнога памяшкання для канферэнцыі.

Намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч пазнаёміў сябраў рады з вынікамі ўнутранага аўдыту арганізацыі.

У прыватнасці, 28,3% рухаўцаў лічаць, што арганізацыя развіваецца ў слушным кірунку, а 55,1% — хутчэй у слушным, чымьсці няслушным. 66,9% падзяляюць еўрапейскі накірунак дзейнасці руху, 32,3% — хутчэй падзяляюць.

9,4% актывістаў-рэспандэнтаў лічаць, што рух з’яўляецца палітычнай арганізацыяй, 52,8% — хутчэй палітычнай, чым грамадскай, 13,4% — грамадскай, 24,4% — хутчэй грамадскай, чым палітычнай.

Калі браць актуальныя палітычныя падзеі, то сябраў руху папрасілі сярод іншага адказаць на пытанне пра тое, якім чынам мусіць дзейнічаць арганізацыя на парламенцкіх выбарах увосень. Вылучаць назіральнікаў — адказ 26,3%, вылучаць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі — 23,6%, вылучаць кандыдатаў — 15,6%, байкатаваць выбары — 16%, прасоўваць “Народную праграму” — 13,5%, займацца грамадскай дзейнасцю, не звязанай з выбарамі — 5,9%.



←Беларусь снова названа "палачом"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика