Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Кірыла з днём тэзаімянін
24.05.2012
—
Новости Политики
"У гэтае свята Царква ўспамінае святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, дзякуючы якім старажытныя славяне далучыліся да хрысціянскай цывілізацыі і ўвабралі ў сябе найвышэйшыя духоўна-маральныя ідэалы", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Працягваючы традыцыі праслаўленых асветнікаў, Вы вучыце людзей жыць у адзінстве, міры і згодзе, нязменна кіравацца маральнымі запаведзямі, законамі праўды і гуманізму. Ваша імкненне дапамагчы кожнаму верніку ўсвядоміць вялікае прызначэнне чалавека, яго адказнасць за лёс сваёй краіны і будучыню ўсёй цывілізацыі заслугоўвае павагі і падтрымкі", — гаворыцца ў віншаванні.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.