Беларусь зацікаўлена ў актыўным узаемадзеянні з Сербіяй ва ўсіх сферах двухбаковых адносін

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Таміслава Нікаліча з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Сербія.

"Перакананы, што заснаванае на трывалым фундаменце духоўных і культурных сувязяў паміж нашымі народамі беларуска-сербскае супрацоўніцтва мае істотны патэнцыял для далейшага плённага развіцця", — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актыўным узаемадзеянні з Сербіяй ва ўсіх сферах двухбаковых адносін.

←В МИД Беларуси прокомментировали ситуацию по задержанным в Ливии гражданам нашей страны.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика