Школа патрыятызму

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю з 90-годдзем піянерскага руху.

"Піянерская арганізацыя стала сапраўднай школай патрыятызму, якая выхавала не адно пакаленне нашых грамадзян. Прыемна, што сучасная Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, якая сёння аб'ядноўвае больш за паўмільёна дзяўчынак і хлопчыкаў, не толькі захавала лепшыя традыцыі, закладзеныя на працягу ўсёй гісторыі развіцця дзіцячага грамадскага руху, але і павялічыла іх", — гаворыцца ў віншаванні.

На думку кіраўніка дзяржавы, далучэнне да працы, актыўны адпачынак, сяброўства і ўзаемавыручка дапамагаюць дзецям заўсёды заставацца адданымі ідэалам дабрыні і справядлівасці, дасягаць намечаных мэт, смела глядзець у будучыню і самім будаваць заўтрашні дзень.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў юным піянерам годна працягваць справу сваіх папярэднікаў, а таксама здароўя, дабрабыту, невычэрпнага натхнення, поспехаў у вучобе і новых ідэй.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Сегодня в Беларуси главная политическая и экономическая новость дня - визит официальной делегации Санкт-Петербурга.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика