Аляксандр Лукашэнка павіншаваў...

Источник материала:  
...калектыў радыё "Беларусь"

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў радыё "Беларусь" з 50-годдзем з дня заснавання радыёстанцыі.

"Прызначаная для суайчыннікаў за мяжой, ваша радыёстанцыя шмат што робіць для фарміравання станоўчага іміджу суверэннай беларускай дзяржавы, — гаворыцца ў віншаванні. — У краіне і за яе межамі высока цэняць працу журналістаў радыё "Беларусь", якое на розных мовах кругласутачна даносіць слухачам праўдзівую інфармацыю аб нашым адкрытым і працавітым народзе".

"Упэўнены, што і ў далейшым ваш прафесіяналізм будзе садзейнічаць умацаванню ў грамадзян замежных краін паважлівага стаўлення да Беларусі, яе ўнутранай і знешняй палітыкі, накіраванай на сцвярджэнне прынцыпаў міру, добрасуседства і справядлівасці", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву радыё "Беларусь" шчасця, здароўя і новых творчых здзяйсненняў.

...калектыў Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д. Сахарава

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д. Сахарава з 20-годдзем з дня заснавання ВНУ.

"Ваша ВНУ з'яўляецца вядучай у Рэспубліцы Беларусь установай адукацыі, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, медыцынскай экалогіі. Выпускнікоў універсітэта вызначаюць высокі прафесіяналізм, глыбокае веданне сваёй справы, адданасць нашай Айчыне, — гаворыцца ў віншаванні. — За невялікі перыяд сваёй работы ВНУ атрымала заслужанае прызнанне ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Яна пастаянна развіваецца і дастойна падтрымлівае статус базавай арганізацыі па экалагічнай адукацыі ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў".

"Упэўнены, што і ў далейшым дзякуючы новым дасягненням у навуковай і адукацыйнай дзейнасці вы прымножыце добрую славу роднай ВНУ", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Беларусь становится приоритетом во внешней политике России.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика