Дарагія суайчыннікі!

Источник материала:  

Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Гэтыя дзяржаўныя сімвалы па праве ўвасабляюць суверэнітэт нашай краіны, сцвярджаюць, што беларускі народ — гаспадар на сваёй зямлі і яму вырашаць, як лепш уладкаваць свой дом, якім шляхам ісці.

У іх адлюстравана слаўная шматвяковая гісторыя Беларусі, напоўненая старонкамі мужнасці і гераізму ў часы цяжкіх выпрабаванняў і вялікіх здзяйсненняў у гады стварэння.

Упэўнены, што дзякуючы працавітасці, згуртаванасці, патрыятызму мы пераадолеем любыя нягоды і даб'ёмся новых поспехаў на шляху ўмацавання і працвітання нашай Айчыны.

У гэты святочны дзень зычу вам здароўя, міру і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Дамаск уполномочен предъявить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика