Дарагія суайчыннікі!

Источник материала:  

Ад усёй душы віншую вас з Днём Перамогі.

Гэта свята, якое ўвасабляе стойкасць і мужнасць савецкага народа, займае асаблівае месца ў жыцці кожнага грамадзяніна Беларусі.

Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 гадоў забрала мільёны жыццяў і стала небывалай трагедыяй для ўсіх савецкіх людзей. Мы нізка схіляем галовы перад загінулымі.

У час цяжкіх выпрабаванняў беларусы разам з брацкімі народамі СССР, саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі спынілі распаўсюджванне фашызму, захавалі веру ў сілу дабра, у непазбежнасць перамогі над агрэсарам і прадаставілі кожнаму народу магчымасць выбіраць свой шлях развіцця.

Даўно адгрымелі апошнія залпы той страшнай вайны. Дзесяцігоддзі міру і стваральнай працы далі нам магчымасць адрадзіць разбураныя гарады і вёскі, ператварыць зраненую беларускую зямлю ў квітнеючыя палі і сады, пабудаваць паспяховую дзяржаву, у якой можна спакойна жыць, вучыцца, працаваць і быць упэўненымі ў дастойнай будучыні.

Ніколі не згасне веліч гэтай Перамогі і неўміручага подзвігу пакалення пераможцаў. Вечная слава героям.

Дарагія ветэраны! Добрага вам здароўя на доўгія гады. Шчасця і мірнага неба, паважаныя суайчыннікі.

Аляксандр Лукашэнка.

←Путин поручил МИДу «расширять взаимодействие с Республикой Белоруссия»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика