Шведскаму праваабаронцу адмовілі ў беларускай візе
04.05.2012 08:18
—
Новости Политики
Шведскаму праваабаронцу адмовілі ў беларускай візе
Радыё СвабодаСтаршыня шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціну Угла не атрымаў беларускай візы. Як тлумачыць праваабаронца, ён разам з сям'ёй збіраўся ў чэрвені ехаць ва Ўкраіну на чэмпіянат Еўропы по футболе. На зваротным шляху яны планавалі вяртацца праз Беларусь.
Але Амбасада Республікі Беларусь у Стакгольме вырашыла адмовіць праваабаронцу нават у транзітнай візе.
Марцін Угла так пракамэнтаваў гэтае здарэнне:
"Відавочна, мяне хочуць пакараць за тое, што я часта крытыкую беларускія ўлады за парушэнні правоў чалавека. Але трошкі смешна, што мне не дазваляюць разам з дзецьмі нават ездзіць праз Беларусь. З аднаго боку, вядома, шкада, што мяне не пускаюць у Беларусь, але я не збіраюся маўчаць пра стан правоў чалавека ў Беларусі з-за гэтай адмовы. Наадварот буду працягваць сваю працу яшчэ больш упарта ў падтрымку сваім сябрам і калегам у Беларусі", гаворыць Марцін Угла.