Ігар Бахматаў вызвалены ад пасады намесніка старшыні КДБ
04.05.2012
—
Новости Политики
Генерал-маёр Ігар Бахматаў вызвалены ад пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі па кадраваму забеспячэнню і арганізацыйнай рабоце і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў узнагароды. Адпаведны ўказ нумар 215 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 мая.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь