Аляксандр Парахаўшчыкоў пакінуў яркі след у гісторыі савецкай і расійскай культуры

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Парахаўшчыкова яго родным і калегам.

"Аляксандр Парахаўшчыкоў пакінуў яркі след у гісторыі савецкай і расійскай культуры найперш як выдатны акцёр, які ўмеў ствараць уражальныя вобразы моцных і мужных людзей, сапраўдных мужчын, якія смела ідуць да сваёй мэты", — гаворыцца ў спачуванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі Аляксандра Парахаўшчыкова ведалі і высока цанілі за талент, моцны характар, адданасць мастацтву, і яго смерць болем адгукнулася ў сэрцах многіх беларусаў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Санникова вызвали в уголовно-исполнительную инспекцию Первомайского района Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика