Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Источник материала:  

"Сардэчна віншую Вас з Пасхай — вялікім святам перамогі веры і жыцця, якое нясе радасць і надзею людзям. У гэты дзень асабліва ярка праяўляецца непарыўнае духоўнае адзінства славянскіх народаў, у аснове якога ляжыць агульная гістарычная, культурная і рэлігійная спадчына. Уваскрэсенне Хрыстова як сімвал усёпераможнай любові ўмацоўвае беларусаў і расіян у імкненні рабіць дабро ў сваёй Айчыне і сваім доме", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзейнасць Рускай Праваслаўнай Царквы, накіраваная на ўмацаванне хрысціянскіх традыцый у сучасным грамадстве, адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні сацыяльнай стабільнасці і згоды ў праваслаўным свеце, неад'емнай часткай якога з'яўляюцца нашы краіны.

"Няхай святло пасхальных дзён стане для Вас, Ваша Свяцейшаства, крыніцай душэўных сіл і стваральнай працы. Зычу Вам здароўя, многіх і плённых гадоў, аптымізму і дабрабыту", — пажадаў Прэзідэнт Беларусі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

←Большой темой, на которой заострил внимание Президент, стала мелиорация земель.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика