Біяграфія Русага Міхаіла Іванавіча

Источник материала:  

Русы Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў 1954 годзе ў в. Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Біяграфія Русага Міхаіла ІванавічаУ 1977 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1989 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу.

З 1977 года працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні, а затым і старшынёй калгаса імя Леніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1983-1985 гадах — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Кармянскага райвыканкама Гомельскай вобласці. З 1985 года знаходзіўся на партыйнай рабоце.

У 1991-1994 гадах быў старшынёй Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце Міністраў. З 1994 па 2001 год з'яўляўся міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з 2001 па 2003 год — міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2003-2004 гадах быў саветнікам аддзялення пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі (г. Санкт-Пецярбург). З 2004 года — старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па аграрных пытаннях, з 2008 года — старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню.

З 2010 года працаваў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.

←Вбить клин в отношения между Беларусью и Святым престолом не получится. Это заявил Глава государства Александр Лукашенко на встрече с апостольским нунцием в Беларуси Клаудио Гуджеротти.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика