Генпракуратура сумесна з КДБ актывізуе барацьбу з кантрабандным вывазам калійных угнаенняў

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка прыняў з дакладам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка. Кіраўніка дзяржавы цікавіў стан крымінагеннай сітуацыі ў краіне, ход фарміравання Следчага камітэта.

Як далажыў генпракурор, па выніках першага квартала гэтага года зменшылася колькасць зарэгістраваных злачынстваў, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх. Знізілася гібель людзей як ад злачынных замахаў, так і ад дзеянняў тэхнагеннага характару. Прэзідэнту таксама было даложана аб шэрагу крымінальных спраў. У бліжэйшы час Генпракуратура сумесна з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і іншымі праваахоўнымі органамі актывізуюць работу па барацьбе з кантрабандным вывазам за межы Беларусі калійных угнаенняў. У гэтым пытанні, канстатаваў Аляксандр Канюк, ёсць недапрацоўкі і ў прававой сферы. Акрамя таго, цяпер вядзецца падрыхтоўка да нарады з удзелам кіраўніка дзяржавы, на якой будуць разгледжаны асноўныя пытанні дзейнасці органаў пракуратуры.

←Беларусь и Мьянма готовы реализовать совместные проекты в нефтегазовой сфере (ОБНОВЛЯЕТСЯ)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика