Аляксандр Лукашэнка заклікае прыватны бізнэс да большай ініцыятывы па развіцці новых вытворчасцяў у Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць запатрабаваў у раней намечаныя тэрміны рэалізаваць інвестыцыйны праект на Асіповіцкім вагонабудаўнічым заводзе, перадае БЕЛТА.
"Тыя рашэнні, якія прыняты, павінны быць выкананы бездакорна. Інвестара трэба напружваць. Яму трэба выразна сказаць, што будзе, калі ён не выканае ў тэрмін абяцанне. У астатнім трэба яго падтрымліваць, дапамагаць. Ён не чужы тут", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Цяпер практычна ўжо завершаны першы этап — будаўніцтва вытворчага корпуса. На працягу года туды павінна быць завезена і зманціравана неабходнае абсталяванне. З больш як $130 млн інвестыцый, прадугледжаных інвестыцыйным дагаворам паміж Беларуссю і ЗАТ "ГрандЭкспрэс", на гэты момант ужо асвоена амаль $117 млн.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон выказаў упэўненасць, што праект будзе рэалізаваны ў поўным аб'ёме. "Будаўнічая гатоўнасць аб'екта добрая і якасць нядрэнная. Ёсць поўная ўпэўненасць, што завод будзе. Гэта самае галоўнае".
Наведваючы ЗАТ "Алцімед" у Асіповічах, Прэзідэнт даручыў стварыць спрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця вытворчасці сістэм эндапратэзавання.
Арганізацыяй вядуцца навуковыя распрацоўкі прынцыпова новых вырабаў, якія прымяняюцца ў траўматалогіі, артапедыі і хурургіі, такіх як каленны сустаў, міжпазванковы дыск, зубныя імплантанты, сасудзістыя пратэзы, каранарныя стэнты.
Прадукцыя ЗАТ "Алцімед", якая вырабляецца і запланавана да выпуску, з'яўляецца імпартазамяшчальнай і запатрабаванай як на ўнутраным рынку рэспублікі, так і за мяжой.
Кіраўнік дзяржавы адобрыў планы па далейшым развіцці і пашырэнні вытворчасці ЗАТ "Алцімед". "Трэба ў гэтым плане дапамагчы, каб валакіты не было. Калі ёсць рынак, яго трэба займаць цяпер і трымаць", — падкрэсліў ён.
Аляксандр Лукашэнка заклікаў прыватны бізнэс да большай ініцыятывы па развіцці новых вытворчасцяў. Аб гэтым ён заявіў, наведваючы замежнае прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Парфумерна-касметычная фабрыка "Сонца".
"Вялікі недахоп, што ў нас не з'яўляюцца новыя бізнэсмены, якія будавалі б такія вытворчасці", — сказаў Аляксандр Лу- кашэнка.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай прадпрыемства, тэхналагічным цыклам вытворчасці сінтэтычных мыйных сродкаў і тавараў бытавой хіміі. Парфумерна-касметычная фабрыка "Сонца" створана ў студзені 2010 года. Яе ўладальнік — інвестыцыйная кампанія Lеbоrtоvо Саріtаl Раrtnеrs Lіmіtеd, заснавальнікам якой з'яўляецца група беларускіх і замежных інвестараў. Прадукцыя фабрыкі ўжо заваявала вядомасць на ўнутраным рынку краіны — пральныя парашкі пад брэндамі "Мара", Арrіl, "Чайка". Як расказаў старшыня наглядальнага савета фабрыкі Сяргей Левін, кампанія пачынае асвойваць і знешнія рынкі.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці да 9 мая парадак. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што мясцовыя ўлады не дастаткова актыўна працуюць у гэтым напрамку. "Да 9 мая павінны быць чысціня і ідэальны парадак на кожным прадпрыемстве. Я ўжо не кажу пра гарады і вёскі. Усё павінна быць па-гаспадарску, як у прыватніка", — сказаў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што ў парадак павінны быць прыведзены і прыватныя падвор'і.
"Усё пад адказнасць старшынь райвыканкамаў", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Мы не дагружаем старшынь сельсаветаў. Яны павінны пачынаць працаваць", — дадаў Аляксандр Лукашэнка, адрасуючы свае словы губернатарам.