Беларусбанк знізіў працэнтныя стаўкі па крэдытах на будаўніцтва жылля

Источник материала:  

З сённяшняга дня Беларусбанк зніжае працэнтныя стаўкі па зноў заключаных крэдытных дагаворах, якія выдаюцца фізічным асобам на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё індывідуальных жылых дамоў і кватэр, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе гэтай фінансавай установы.

Цяпер для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, працэнтная стаўка па крэдытах зніжаецца на 1 працэнтны пункт і складае 30% гадавых. Тыя, хто пастаянна жыве і працуе ў сельскіх населеных пунктах і лічацца чаргавікамі, зараз змогуць атрымаць жыллёвы крэдыт на агульных падставах пад 29% гадавых.

Сем'і, што не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць узяць крэдыт пад 47% гадавых (зніжэнне працэнтнай стаўкі на 2%).

Пад 21% гадавых будуць крэдытаваць у Беларусбанку шматдзетныя сем'і, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Раней такі крэдыт для гэтай катэгорыі грамадзян быў пад 22% гадавых.

Акрамя гэтага, з 28 сакавіка Беларусбанк зніжае на 2 працэнтныя пункты стаўкі па новых крэдытах, якія выдаюцца на спажывецкія патрэбы. Цяпер, у залежнасці ад умоў і віду такіх крэдытаў, стаўкі складаюць ад 45 да 48% гадавых.

Сяргей КУРКАЧ.

←Генпрокуратура предупреждает оппозицию о недопустимости антибелорусских призывов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика