Беларускаму грамадскаму аб'яднанню ветэранаў
Дарагія таварышы!
Сардэчна віншую вас з 25-годдзем з дня ўтварэння Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
Ваша арганізацыя з'яўляецца адной з самых масавых і аўтарытэтных у краіне і аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў.
Беларускі народ заўсёды будзе памятаць баявыя і працоўныя подзвігі тых, хто прайшоў цярністымі франтавымі дарогамі, адстойваючы свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, падымаў родную зямлю з руін пасля Вялікай Айчыннай вайны, аднаўляў народную гаспадарку, забяспечваў развіццё эканомікі, адукацыі і культуры, абараняў мір і спакой грамадзян.
Ваш унёсак у дзяржаўнае будаўніцтва неацэнны. І сёння вы ў страі — дапамагаеце мудрай парадай, удзелам у выхаванні маладога пакалення, вучыце нас захоўваць вернасць традыцыям бацькоў і дзядоў. Дзякуй за працу, патрыятызм і актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Моцнага вам здароўя, бадзёрасці духу, жыццёвых сіл і новых ідэй для прадаўжэння вашай грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.