Беларусь не бачыць неабходнасці ў прысутнасці на тэрыторыі краіны адкліканых паслоў дзяржаў

Источник материала:  

Беларускі бок не бачыць неабходнасці ў прысутнасці на тэрыторыі Беларусі адкліканых паслоў дзяржаў, якія прагаласавалі за ўвядзенне дадатковых санкцый адносна шэрагу беларускіх грамадзян і прадпрыемстваў. Аб гэтым учора на брыфінгу заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каменціруючы рашэнне Савета ЕС ад 23 сакавіка 2012 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вымушаны неадкладна пачаць рэалізацыю комплексу мер рэагавання. Аб такой магчымасці нашы еўрапейскія партнёры былі загадзя інфармаваны. У сённяшніх умовах беларускі бок не бачыць неабходнасці ў прысутнасці на тэрыторыі Беларусі адкліканых паслоў дзяржаў, якія прагаласавалі за гэта рашэнне", — сказаў Андрэй Савіных.

"Беларускі бок шкадуе аб прынятым Саветам Еўрасаюза рашэнні аб увядзенні дадатковых санкцый адносна шэрагу беларускіх грамадзян і прадпрыемстваў. Гэты крок яшчэ больш аддаляе перспектывы нармалізацыі адносін і аднаўлення дыялогу па важных для бакоў тэмах", — адзначыў ён. Андрэй Савіных таксама адзначыў, што "еўрапейскія палітыкі знаходзяцца ў палоне канфліктнага мыслення, яны застаюцца заложнікамі логікі прымусу і шантажу".

←Профсоюз «Нафтана» угрожает оппозиционерам иском о возмещении убытков в случае введения санкций

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика