Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Людмілу Яфімаву з юбілеем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага дырыжора Заслужанага калектыву "Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы" Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі народную артыстку Беларусі Людмілу Яфімаву з юбілеем.
"Свой лёс Вы назаўсёды звязалі з музычным мастацтвам, прысвяціўшы яму ўсе душэўныя сілы, талент і натхненне. Дзякуючы Вашай стараннай, нястомнай працы Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы сёння з'яўляецца ўзорам высокага прафесіяналізму і выканальніцкага майстэрства", — адзначаецца ў віншаванні.
"Спадзяюся, што і ў далейшым Вы будзеце знаходзіцца ў нястомным творчым пошуку, плённа і самааддана служыць нацыянальнай культуры, праслаўляць нашу Айчыну", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.