Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у пасяджэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у Маскве

Источник материала:  

У Маскве адбылося пасяджэнне Міждзяржаўнага савета Еўразійскага эканамічнага супольніцтва/Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Удзел у ім узялі кіраўнікі дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС (Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан), а таксама лідары дзяржаў-наглядальніц пры супольніцтве (Арменія, Малдова, Украіна), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнты абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне дзяржаў інтэграцыйнага аб'яднання ва ўмовах стварэння і развіцця Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана.

На пасяджэнні разглядаліся пытанні ўдакладнення контураў будучых рэгіянальных інтэграцыйных працэсаў. Такім чынам, сустрэча мае вялікае значэнне для далейшага ходу еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.

Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у пасяджэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у Маскве

Як паведамлялася, ЕўрАзЭС плануецца пераўтварыць у новае інтэграцыйнае аб'яднанне. Рашэнне па базавых прынцыпах праекта адпаведнага дагавора можа быць прынята на гэтай сустрэчы.

Акрамя гэтай галоўнай тэмы на пасяджэнні разглядаліся пытанні пачатку работы Еўразійскай эканамічнай камісіі. Сярод іншых важных аспектаў далейшай інтэграцыі — уніфікацыя пашпартна-візавага кантролю ў дзяржавах — членах Мытнага саюза, нацэленая на забеспячэнне свабоднага і бесперашкоднага перамяшчэння грамадзян па тэрыторыі трох краін.

Учора, адкрываючы пасяджэнне, Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў пацвердзіў, што асноўны пункт парадку дня датычыцца выканання дамоўленасцяў папярэдняга саміту ЕўрАзЭС, які прайшоў у Маскве 19 снежня 2011 года, аб рэарганізацыі супольніцтва. "Мы абмяркоўвалі гэту тэму. Тады нават прагучалі прапановы неадкладна ліквідаваць ЕўрАзЭС, але пасля, параіўшыся, мы вырашылі, што гэты працэс павінен мець цывілізаваны характар і праходзіць у пэўных прававых рамках", — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Адзначыючы прысутнасць на пасяджэнні лідараў дзяржаў-наглядальніц пры супольніцтве (Арменія, Малдова, Украіна), Дзмітрый Мядзведзеў выказаў меркаванне, што мерапрыемства пройдзе ў паўнацэнным фармаце.

←Совет ЕЭК подготовит предложения по противодействию экономическому давлению на государства — члены Таможенного союза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика