Аляксандр Лукашэнка разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва ў фармаце Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

Источник материала:  

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў учора на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, перадае БЕЛТА.

"Я вельмі рады, што нам давядзецца разам працаваць над удасканаленнем Саюзнай дзяржавы. Гэтым будзе займацца чалавек не толькі дасведчаны, але і які любіць Расію і Беларусь", — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да Рыгора Рапоты.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, неабходна вызначыць падыходы, якія дапамогуць узняць узровень супрацоўніцтва ў гэтым саюзным праекце. "Мы знойдзем і, хутчэй за ўсё, абавязаны знайсці тыя напрамкі, якія дадуць магчымасць гаварыць аб добрай дынаміцы ў развіцці Саюзнай дзяржавы", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама заўважыў, што Рыгор Рапота вельмі добра ведае выбранага Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. "Справа ў тым, што я з ім нядаўна размаўляў, і першая фраза, якую ён сказаў, была: "Нам трэба развіваць нашу інтэграцыю, быць бліжэй адзін да аднаго", — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

"Сапраўды, час, сітуацыя, абставіны сведчаць менавіта аб гэтым і паказваюць, што нам не трэба глядзець па баках, што там пра нас падумаюць. Трэба думаць аб сваім народзе і думаць аб тым, што гэты народ падумае пра нас у Расіі і Беларусі, і дзейнічаць у гэтым напрамку", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Гатовы абмеркаваць сёння асноўныя напрамкі нашай дзейнасці аж да склікання Вышэйшага дзяржсавета і комплекс пытанняў, якія сёння востра стаяць у Саюзе Беларусі і Расіі", — сказаў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Рыгор Рапота адзначыў, што для яго вельмі важна меркаванне Прэзідэнта Беларусі, каб правільна выбудоўваць работу выканаўчых органаў, паколькі ён таксама ўзначальвае Вышэйшы дзяржсавет. "Цалкам з вамі згодны, што мы павінны знайсці, і мы ўжо маем шэраг ідэй наконт гэтага аб развіцці супрацоўніцтва (у Саюзнай дзяржаве. — Заўвага БЕЛТА)", — сказаў дзяржсакратар.

Паводле яго слоў, цяпер вядзецца аналіз сітуацыі, звязанай з актывізацыяй работы ў тройцы АЭП. "Мы павінны разумець месца нашай Саюзнай дзяржавы ў гэтай інтэграцыйнай канструкцыі і ў цэлым у СНД", — сказаў Рыгор Рапота.

Акрамя таго, ён адзначыў, што таксама аналізуецца сітуацыя, звязаная з уваходжаннем Расіі ў СГА, каб для Саюзнай дзяржавы гэта было карысна. "Мы гатовы прапанаваць, і я хацеў бы з вамі сёння абмеркаваць і даведацца ваша меркаванне па пытанні пашырэння форм узаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве", — дадаў Рыгор Рапота.

←Беларусь, Россия и Украина открывают границы на время проведения чемпионата Европы по футболу "Евро-2012".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика