Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні
15.03.2012
—
Новости Политики
Каралю бельгійцаў Альберту ІІ, народу Бельгіі, родным і блізкім загінулых у аварыі бельгійскага турыстычнага аўтобуса каля швейцарскага горада С'ер. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі трагічную вестку аб шматлікіх чалавечых ахвярах, большасць з якіх складаюць дзеці", — гаворыцца ў спачуванні.
Як паведамлялася, аўтобус, у якім ехалі турысты з Бельгіі, урэзаўся ў кішэнь бяспекі ў тунэлі. У аварыі загінулі 28 чалавек. Сярод іх 22 дзіцяці. Яшчэ 24 дзіцяці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.