Аляксандр Лукашэнка патрабуе павысіць эфектыўнасць выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе павысіць эфектыўнасць выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў учора на нарадзе па пытанні фарміравання такіх фондаў, перадае БЕЛТА.

Як адзначыў Прэзідэнт, урад унёс прапановы па фарміраванні і напрамках выкарыстання інавацыйных фондаў. "Гэта пытанне няпростае, па яго вырашэнні ёсць шмат пунктаў гледжання. Таму трэба выпрацаваць найбольш аптымальны і эфектыўны падыход. Вядома ж, у аснове будуць ляжаць агульнадзяржаўныя інтарэсы і прыярытэты развіцця нашай дзяржавы", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што калі ў 1996 годзе пачалося фарміраванне інавацыйных фондаў, галоўнай іх мэтай было стымуляваць укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу, выпуск навукаёмістай прадукцыі. Канцэнтрацыя фінансавых сродкаў у галінах прадугледжвала магчымасць накіроўваць іх на найбольш перспектыўныя праекты і важныя дзяржаўныя праграмы. "У апошнія гады інавацыйнае развіццё з'яўляецца адным з нашых прыярытэтаў. Гэтыя мэтавыя бюджэтныя фонды павінны ў поўнай меры служыць актыўнай рэалізацыі гэтага напрамку".

Аднак, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сур'ёзны аналіз рэальнай сітуацыі з фарміраваннем і выкарыстаннем інавацыйных фондаў у галінах эканомікі выяўляе шэраг тэндэнцый. Па-першае, з году ў год скарачаецца колькасць прадпрыемстваў, якія ўносяць у іх свае адлічэнні. Калі ў 2009 годзе агульная колькасць арганізацый-плацельшчыкаў складала больш як 25 тыс. (уключаючы сферу гандлю), то ў 2011 іх засталося ў дзесяць разоў менш. А на 2012 год яшчэ прапануецца іх скараціць. Па-другое, скарачаецца доля інавацыйных фондаў у валавым унутраным прадукце. У 2011 годзе яна складала 0,7 працэнта супраць амаль 2 працэнтаў у 2009 годзе.

Па-трэцяе, усё меншая частка гэтых фондаў ідзе на фінансаванне інавацый. Так, у 2010 годзе больш як 50 працэнтаў сродкаў было накіравана на фінансаванне капітальных укладанняў, а на навукова-даследчыя работы і рэалізацыю дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця — толькі 11 працэнтаў. Прыкладна такая ж карціна была і ў 2011 годзе.

"Незразумелая ў даным выпадку пазіцыя ўрада: эфектыўнасць выкарыстання сродкаў мэтавага фонду падае, а дзейсных мер па паляпшэнні сітуацыі не прымаецца. Да таго ж ёсць нямала фактаў распылення сродкаў і недапушчальнага іх транжырства. Тут, вядома, поле дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"У сувязі з гэтым заканамерна паўстае пытанне: ці аптымальны існуючы метад фарміравання фондаў? Ці не атрымаецца так, што ўвесь груз ляжа толькі на дзяржаўныя прадпрыемствы? Хоць інавацыйнае абнаўленне — найважнейшая задача для ўсіх, нягледзячы на форму ўласнасці. Ці можна лічыць справядлівым збор і размеркаванне сродкаў інавацыйных фондаў? І галоўнае — што трэба зрабіць для павышэння іх эфектыўнай аддачы?" — такія пытанні перад удзельнікамі нарады паставіў кіраўнік дзяржавы, запатрабаваўшы дакладных і дзелавых адказаў. Інавацыйныя фонды ў Беларусі фарміруюцца з 1996 года. З 2005 года інавацыйным фондам прысвоены статус мэтавых бюджэтных фондаў з уключэннем іх у склад рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

←Калныньш: экономические санкции против Беларуси будут неэффективны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика