Айчыннае — Па максімуму
У Беларусі ствараюцца ўмовы для максімальнага выкарыстання айчыннага абсталявання і матэрыялаў пры будаўніцтве міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва. Адпаведны Указ № 128 "Аб унясенні дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2005 года № 58" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 сакавіка.
У прыватнасці, ураду ўказам прадастаўлена права без правядзення падрадных таргоў вызначаць генеральную праектную арганізацыю, генеральную падрадную арганізацыю, субпадрадную праектную, будаўнічую і іншыя арганізацыі на будаўніцтва аб'ектаў, уключаных у дзяржаўную праграму будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва (па пераліку аб'ектаў, якія вызначаюцца Саветам Міністраў па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь). Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.