Cікорскі і Клінтан абмеркавалі Беларусь
08.03.2012 11:30
—
Новости Политики
Cікорскі і Клінтан абмеркавалі Беларусь
Радыё СвабодаДзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан і кіраўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Вашынгтоне абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі.
"Мы абмеркавалі Беларусь і мы выпрацавалі планы супрацоўнічаць яшчэ шчыльней у справе маніторынгу разьвіцьця падзей у Беларусі", – заявіў сёньня ў Вашынгтоне міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэсавай канфэрэнцыі па выніках сустрэчы з дзяржсакратаркай ЗША Гілары Клінтан.
У пэрыяд пацяплення дачыненняў паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем Польшча была адным зь ініцыятараў наладжваньня дыялёгу з беларускімі ўладамі. Пасьля разгону пасьлявыбарчых пратэстаў у Менску 19 сьнежня 2010 году, Варшава стала найбольш актыўным у Эўропе лабістам узмацненьня міжнародных санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі.
Санкцыі ЗША супраць афіцыйнага Менску зьяўляюцца на гэты момант значна больш жорсткімі і шырокімі, чым эўрапейскія.