МЗС Польшчы расказала, каму з беларускай апазіцыі яно дапаможа

Источник материала:  
07.03.2012 10:12 — Новости Политики

МЗС Польшчы расказала, каму з беларускай апазіцыі яно дапаможа

Еўрарадыё
Сайт "Хартыя-97" атрымае ад Польшчы 355 тысяч злотых (больш за 100 тысяч долараў).

Звесткі пра гэта з'явіліся на інтэрнэт-старонцы Міністэрства замежных спраў Польшчы. Там паведамляецца, хто з польскіх арганізацый атрымае ў 2012 годзе фінансаванне на дзейнасць, звязаную з дапамогай дэмакратычным сілам Беларусі.

Таксама фінансаванне на падтрымку беларускіх дэмакратаў атрымаюць Беларускае гістарычнае таварыства (каля 70 тысяч долараў), Фонд "Вольнасць і дэмакратыя" (каля 140 тысяч долараў), таварыства "Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр" (каля 130 тысяч долараў), Беларускае таварыства Роберта Шумана (каля 70 тысяч долараў) і Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю (каля 85 тысяч долараў).

Згодна з інфармацыяй на старонцы МЗС Польшчы, сёлета не плануецца фінансаванне Беларускага дома ў Варшаве. 
←Лукашенко поздравил белорусок с Днем женщин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика