Дарагія суайчынніцы!
Сардэчна віншую вас з Днём жанчын.
Гэтае першае веснавое свята прыўносіць у жыццё абуджэнне светлых пачуццяў павагі, удзячнасці і любові да цудоўнай паловы чалавецтва.
Самай высокай ацэнкі заслугоўвае ваша актыўная пазіцыя ва ўмацаванні маладой беларускай дзяржавы, у развіцці аховы здароўя і адукацыі, культуры і навукі, спорту, бізнэсу і фінансавай сферы. Тут вы праяўляеце свае лепшыя рысы — дабрыню, чуласць, мэтанакіраванасць і адказнасць.
Спакон веку жанчына шануецца як захавальніца хатняга ачага. Многія з вас сумяшчаюць прафесійную дзейнасць і выхаванне дзяцей. Нізкі паклон вам за гэта.
Няхай сёння па-асабліваму гучаць словы ўдзячнасці маці, жонкам, дочкам, усім жанчынам, якія сваёй прыгажосцю, цеплынёй і спагадлівасцю напаўняюць і ўпрыгожваюць наша жыццё.
Здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім. Поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.
Будзьце шчаслівыя!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.