"Мастацкай літаратуры" — 40

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў выдавецкага прадпрыемства "Мастацкая літаратура" з 40-годдзем стварэння выдавецтва.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўстанова адкрылася ў перыяд павышэння цікавасці насельніцтва да літаратуры. За час яе існавання ўбачылі свет творы вядомых беларускіх класікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча. Нямала ўвагі надавалася і маладым аўтарам.

"Шматлікія ўзнагароды на міжнародных і нацыянальных конкурсах з'яўляюцца сведчаннем высокага творчага і прафесійнага патэнцыялу вашага калектыву", — адзначыў Прэзідэнт.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Вестервелле: Я не отступлю от борьбы за человеческие и гражданские права в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика