Аляксандр Лукашэнка мае намер прапанаваць кіраўніцтву Расіі стварэнне буйной сумеснай кампаніі

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час прапанаваць кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі стварэнне буйной сумеснай кампаніі па вытворчасці ўгнаенняў. Аб гэтым ён заявіў учора, узгадняючы назначэнне генеральным дырэктарам ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" Валерыя Іванова.

"Мы абмяркуем варыянт работы Беларусі і Расіі з угнаеннямі ўвогуле. У нас ёсць калійная кампанія, якая, дарэчы, сёння займаецца і продажам азотных угнаенняў, — гэта вопыт. Мы прапануем расіянам стварыць магутнейшае аб'яднанне, якое будзе ўплываць і на цэны на сусветным рынку, мы гэта не скрываем, і забяспечваць больш якасным таварам нашых замежных партнёраў", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Фарміруючы гэту кампанію (БКК. — Заўвага БЕЛТА) з расіянамі, мы дамаўляліся, што ўсе продажы будуць ісці праз Беларускую калійную кампанію — расійскіх угнаенняў і нашых. Гэта трэба захаваць. Якія там варыянты, каб лепш і танней мець крэдыты для таго, каб на рынку больш эфектыўна працаваць, гэта ваша справа, на гэта трэба ісці. Але прынцып застаецца адзін: той, пра які мы дамаўляліся", — сказаў Прэзідэнт.

Звяртаючыся да Валерыя Іванова, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Вы ведаеце сістэму вытворчасці, цяпер вам трэба будзе дасканала вывучыць сістэму продажаў, каб найбольш выгадна выбудаваць сёння работу і ў інтарэсах нашай краіны, і расіян, гэта нашы партнёры. Тут усё павінна быць справядліва і раўнапраўна. Нам выгады не патрэбны за кошт Расіі, але і за кошт нас ніхто не павінен атрымліваць нейкія выгады. Мы павінны дзейнічаць у адзіным ключы. І шукаць, дзе лепш для нас усіх. А значыць, для Беларускай калійнай кампаніі".

Беларуская калійная кампанія — эксклюзіўны пастаўшчык калійных угнаенняў вытворчасці ААТ "Беларуськалій" (г. Салігорск, Беларусь) і ААТ "Уралкалій" (Пермскі край, Расія) на замежныя рынкі і вядучы сусветны экспарцёр гэтай прадукцыі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

←Виталий Рымашевский: Решение властей Беларуси об отзыве послов — абсолютно иррациональный шаг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика