Беларусь і Кітай маюць намер паглыбляць стратэгічнае партнёрства
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей 22 лютага па ініцыятыве кітайскага боку сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Гун Цзяньвэем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.
Бакі адзначылі пазітыўную дынаміку развіцця беларуска-кітайскага палітычнага дыялога, фундаментам якога з'яўляюцца даверныя і дружалюбныя адносіны паміж кіраўнікамі дзяржаў. Быў падрабязна абмеркаваны графік перспектыўнага абмену візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях з мэтай далейшага паглыблення адносін стратэгічнага партнёрства і ажыццяўлення шэрагу значных сумесных ініцыятыў. Прадстаўнікі дзвюх краін пазітыўна ахарактарызавалі ход рэалізацыі бягучых інвестыцыйных праектаў у рамках адкрытай 16-мільярднай кітайскай крэдытнай лініі і выказалі гатоўнасць да абмеркавання новых маштабных напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.
Бакі таксама з задавальненнем адзначылі супадзенне пазіцый Беларусі і Кітая па актуальным міжнародным парадку дня і высокі ўзровень узаемнай падтрымкі па адчувальных для абедзвюх дзяржаў пытаннях.