Дарагія суайчыннікі!

Источник материала:  

Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У нашай краіне няма больш свяшчэннага абавязку, чым абарона Радзімы. Неўміручую славу ў гады Вялікай Айчыннай вайны здабылі воіны-вызваліцелі. Сваім гераізмам, мужнасцю, патрыятызмам, гатоўнасцю да самаахвяравання ў імя міру, свабоды і шчасця людзей яны ўпісалі залатыя старонкі ў гісторыю Бацькаўшчыны.

Верныя традыцыям старэйшых пакаленняў нашчадкі пераможцаў сёння надзейна ахоўваюць родныя рубяжы, гарантуючы беларускаму народу права на будучыню ў адпаведнасці з яго гістарычным выбарам.

Адданасць інтарэсам краіны, высокія маральна-дзелавыя якасці і прафесіяналізм воінаў Узброеных Сіл пацвярджаюць іх гатоўнасць бездакорна служыць Айчыне.

Дзяржава заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць сваіх абаронцаў, якія забяспечваюць мір і спакой у нашым агульным доме.

Зычу вам моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў у ратнай працы на карысць беларускага народа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Посольство Беларуси в Финляндии открылось в Хельсинки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика