Беларусь у ліку 12 краін галасавала супраць рэзалюцыі з асуджэннем Асада
19.02.2012 01:00
—
Новости Политики
Беларусь у ліку 12 краін галасавала супраць рэзалюцыі з асуджэннем Асада
Наша НіваРэзалюцыя Генеральнай асамблеі ААН была прынятая 137 галасамі супраць 12 пры 17, што ўстрымаліся. Рэзалюцыя патрабуе ад уладаў Сірыі спыніць рэпрэсіі супраць насельніцтва.
Цікавы спіс краін, што галасавалі супраць рэзалюцыі: Кітай, Расея, Іран, Венесуэла, Куба, Паўночная Карэя, Балівія, Эквадор, Нікарагуа, Зімбабвэ, сама Сірыя і наша Беларусь.
Рэзалюцыя была прынятая 16 лютага і носіць неабавязковы характар. Прыняцце аналагічнай абавязваючай рэзалюцыі ў Радзе бяспекі заблакавалі Расея і Кітай. Яны ўжылі права вета.
Афіцыйная пазіцыя Расеі заключаецца ў тым, што асуджаць трэба адначасова і ўлады, і паўстанцаў, і заклікаць да спынення агню.