Нiякай неабходнасцi ў змяненнi выбарчага закона ў Беларусi цяпер няма

Источник материала:  

Такое меркаванне ўчора выказала старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенні рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына ў эфiры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, перадае БЕЛТА.

Лiдзiя Ярмошына растлумачыла, што такая патрэба можа ўзнiкнуць толькi пры змяненнi самой выбарчай сiстэмы, гэта значыць, пры пераходзе на прапарцыянальны або змешаны прынцып. Пры гэтым Лiдзiя Ярмошына адзначыла, што суседнiя Украiна i Расiя мяняюць сваё заканадаўства ў адваротны бок, вяртаючыся да мажарытарнай сiстэмы. "Мы дастатковым чынам адкарэкцiравалi, з улiкам пажаданняў АБСЕ, сваё заканадаўства напярэдаднi прэзiдэнцкiх i мясцовых выбараў 2010 года", — таксама нагадала кiраўнiк ЦВК. Лiдзiя Ярмошына таксама лiчыць, што ў беларускiх выбаршчыкаў не будзе папулярнай iдэя аб пераходзе да змешанай сiстэмы галасавання.

←Беларусь участвовала в министерской встрече Движения неприсоединения в Дохе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика